Капэла «Санорус» адкрывае канцэртны сезон

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, штогадовы ўдзельнік папулярных канцэртаў «Класіка каля Ратушы з Велком» музычная капэла «Санорус» пачынае новы канцэртны сезон 4 кастрычніка ў канцэртнай зале «Верхні горад» з праграмай «Лабірынты».

Адкрые праграму Тору Такеміцу — першы японскі кампазітар, які пісаў для сусветнай аўдыторыі. Яркі, унікальны, самабытны. Ён здолеў, застаючыся каранямі на роднай глебе, гарманічна злучыць музычныя аспекты заходняй музыкі з усходнімі традыцыямі. Яго «Рэквіем» моцна ўразіў Ігара Стравінскага, які назваў гэты твор шчырым і страсным. «Рэквіем» Тора Такеміцы прагучыць у Беларусі ўпершыню.
 
Упершыню ў Беларусі прагучыць і камерная кантата №3 на вершы Паўла Тычыны, якую напісаў украінскі кампазітар Алег Ківа. Унікальнае спалучэнне гучання сімфанічнага аркестра і сольных народных галасоў, пранікнёныя тэксты, свежыя мелодыі і сакавітыя гармоніі. Салістка — Рэната Мацвеенка.
 
Спецыяльна для капэлы «Санорус» быў напісаны твор «Лабірынты». Яго аўтар — беларускі малады кампазітар Андрэй Цалко. Лабірынты як сімвал пошука мастаком свайго творчага шляху, свайго прызначэння, свайго слухача.
 
У канцэрце гэтак жа прагучаць Сімфонія №82 Ёзэфа Гайдна і ўверцюра Фелікса Мендэльсона «Марская ціша і шчаслівае плаванне».
 
Падрабязнасці на сайце sonorus.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: