Караоке па-беларуску? Так-так, цяпер можна спяваць сваё!

На ютуб-канале АРР «Дзедзіч» у межах кампаніі «Спявай сваё» з’явіўся плэйліст з беларускім караоке.
Зараз там ёсць 3 песні-караоке: Nizkiz «Небяспечна», Ганна Шаркунова і Зміцер Вайцюшкевіч «Шалі» (cover L.Gaga & B.Cooper «Shallow») і J-Mors «Так-цiк-так». У каментарах да відэа кожны можа напісаць назву песні і гурта(выканаўцы), якую было б добра дадаць у караоке-плэйліст.


Ютуб-праект «Спявай сваё» створаны выключна дзеля папулярызацыі беларускай музычнай культуры і не з’яўляецца камерцыйным.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: