Касцёл: Трансляцый набажэнстваў на радыё ў верасні не будзе. Чаму — спытайце ў Белтэлерадыёкампаніі

Каталіцкія вернікі з розных куткоў Беларусі, асабліва пажылыя і хворыя людзі, не перастаюць задаваць пытанні, чаму з радыё зніклі рэгулярныя трансляцыі нядзельных набажэнстваў. Але тэхнічныя прычыны тут — ні пры чым, паведамляе Catholic.by.

Фота Віталія Палінеўскага

Фота Віталія Палінеўскага

Кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у святой імшы ва ўсе нядзелі і ў прадпісаныя ўрачыстасці. Для многіх вернікаў радыётрансляцыя — практычна адзіная магчымасць далучыцца да малітвы, паўдзельнічаць у набажэнствах паслухаць Божае слова і прыняць духоўную камунію.

Аднак і ў верасні радыётрансляцый нядзельных набажэнстваў зноў не будзе — іх папросту няма ў эфіры, хоць у праграме па-ранейшаму пазначана перадача, якая называецца «Каталіцкая пропаведзь».

Раптоўнае спыненне трансляцый набажэнстваў на радыё біскуп Юрый Касабуцкі ўжо расцаніў як факт пераследу Касцёла.

Пробашч парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску ксёндз канонік Антоній Клімантовіч распавёў пра гэта Catholic.by і адзначыў:

«Чаму няма Імшы на радыё? Гэта адбываецца дакладна не па нашай віне і не па тэхнічных прычынах. Святая імша па-ранейшаму цэлебруецца ў катэдры ў 8.15 кожную нядзелю, апаратура працуе спраўна і сігнал ідзе, аднак трансляцыі няма. Усе пытанні, чаму так адбываецца, — да кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі», — сказаў святар.

Запыты адносна таго, чаму перасталі адбывацца трансляцыі набажэнстваў з мінскай катэдры, каталікі прапануюць скіроўваць на адрас:

220114, г. Мінск, вул.Чырвоная, 4

або на электронную пошту:

E-mail: radio1@tvr.by

Пытанні можна задаць таксама па тэлефоне: +375 (17) 284 73 02

Паводле catholic.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: