Каталікі адзначаюць свята Трох каралёў

У гэтае свята ўспамінаюцца тры каралі або вешчуны, якія з розных куткоў свету прыбылі пакланіцца нованароджанаму Ісусу.

Тры каралі (вешчуны), James Tissot - Minneapolis Institute of Artspl/wikipedia.org/Domena publiczna

Тры каралі (вешчуны), James Tissot - Minneapolis Institute of Artspl/wikipedia.org/Domena publiczna

6 студзеня каталікі адзначаюць свята Трох каралёў. Урачыстасць Богаяўлення лічыцца адным з найстарэйшых хрысціянскіх святаў. Згадкі пра яго святкаванне сустракаюцца ўжо ў ІІІ стагоддзі пад назовам Епіфаніі.

У гэтае свята ўспамінаюцца тры каралі або вешчуны, якія з розных куткоў свету прыбылі пакланіцца нованароджанаму Ісусу. У падарунак мудрацы прынеслі дзіцяці кадзіла – гэта дар для Бога, міру – увасабленне чалавечай натуры Збавіцеля, і золата – сымбаль каралеўскай улады.

Падчас урачыстай імшы адбываецца асвячэнне золата, кадзіла й крэйды. Крэйдай вернікі пазначаюць дзверы сваіх дамоў, пішучы на іх літары К+М+Б.

Паводле radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!