Кельтаў не напалохаць: фестывальны сезон адкрывае свята «Бельтайн»

1-2 мая ў цэнтры Мінска, на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада пройдзе вясновы фестываль «Бельтайн», прысвечаны культуры, музыцы і традыцыям кельтаў! Свята азнамянуе ўрачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона 2020.
Бельтайн — свята пачатку лета, якое па старажытнай кельцкай традыцыі адзначаецца 1 мая. У гэты дзень адзначалі не толькі змену часоў года — заканчэнне вясны і пачатак лета, — але і сімвалічную змену цёмнай паловы года, якая пачыналася ў кастрычніку, яго светлай паловай.

Гасцей фестываля чакаюць open-air канцэрт, інтэрактыўныя пляцоўкі, шматлікія фотазоны, конкурс вогненных тэатраў, ірландскія танцы, кантактны заапарк, шатландскія дудары, вялікі рынак рамеснікаў і фудкорт!

На галоўнай пляцоўцы фестываля пройдзе традыцыйны для гэтага свята выбар Майскай каралевы, можна будзе таксама сустрэць і містычнага «Зялёнага чалавека» (The Green Man).

Адным з галоўных рытуалаў свята Бельтайн было распальванне вялікіх вогнішчаў на вяршынях гор або размешчаных паблізу паселішча высокіх узгоркаў — на фестывалі гэтую традыцыю прадставяць маштабным вогненным шоу!

Інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі фестываля:

• Музычная сцэна фестываля.
• Лакацыя «Лагер Шатландцаў». Трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні горцаў.
• Лучны і арбалетных ціры.
• Каманднае спаборніцтва «Лучная Бітва».
• Навучанне фехтаванню.
• Сярэднявечныя настольныя гульні.
• Традыцыйныя кельцкія варожбы і варажба на рунах.
• Турнір па міні-гольфе.
• Пнеўматычныя ціры.
• «Раўнавага» — лакацыя баланс-бордаў.
• Манетны атракцыён і многае іншае!

На музычнай сцэне фестываля выступяць тэматычныя калектывы: Всё_Crazy, PAWA, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, PyLai, студыя этнічнага танца і музыкі «Кетры» і інш.

На галоўнай сцэне (пляцоўка каля экспазіцыйнай аранжарэі батанічнага сада) акрамя канцэртнай праграмы на працягу фестываля пройдуць:

• Ірландскія, шатландскія і брэтонскія танцы, паказальная праграма Мінскіх школ танца.
• Абрады друідаў.
• Экстрымальнае трукавае шоу «Шатландская пяхота».
• Шоу дудароў.

На тэрыторыі батанічнага сада будуць размешчаны лакацыі:
  • Эка-квэст «Майскае дрэва» — магчымасць прайсці цікавы шлях па сцяжынках Батанічнага сада, разгадваючы таямніцы друідаў.
  • Інтэрактыўныя фотозоны — «Шаманскі куток», «Дрэва жаданняў», «Фотозона з жывымі птушкамі», «Шацёр Чараўніцы».
  • Рынак майстроў — унікальныя вырабы ручной працы ад майстроў і рамеснікаў: каваныя вырабы і кельцкія ўпрыгажэнні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйная адзенне, сувеніры і многае іншае.
  • Гульні горцаў — традыцыйныя шатландскія гульні: кіданне бервяна, пад’ём і перанос цяжараў, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках і г.д. (камандны і індывідуальны ўдзел).
  • Аквагрым — тэматычныя малюнкі на твары і целе для дзяцей і дарослых.
На тэрыторыі фестываля будуць праходзіць розныя майстар-класы, сярод якіх: традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і г.д.

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы пачнецца самая яркая падзея фестываля — конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў!

Таксама наведвальнікаў чакаюць вялікі тэматычны фуд-корт, рэлакс-пляцоўкі, гарачы глінтвейн, розыгрышы і конкурсы ад партнёраў фестываля!

І ўсё гэта можна паспець зрабіць за адзін дзень і ў адным месцы — Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі са сваёй сям’ёй і сябрамі!

***
Пачатак мерапрыемстваў у 11.00 1 мая. Уваход на тэрыторыю батанічнага сада платны.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Культура: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: