Кіно з «Амерыканкай": бясплатныя кінапаказы ў культцэнтры "КОРПУС»

Перакладчыкі-амерыканісты пакажуць "Крымінальнае чытво", "Байцоўскі клуб" і "Палёт над гняздом зязюлі" па-беларуску.


«Паглядзелі кіно. Кніга лепшая». Або наадварот? У межах краўфандынг-кампаніі "Лета з "Амерыканкай" пройдуць тры кінапаказы паводле кніг з новай кніжнай серыі, сродкі на якую перакладчыкі збіраюць на платформе "Улей".

Сустракаемся ў жніўні па аўторках ў культурным цэнтры КОРПУС (пр. Машэрава 9/8). Уваход вольны, але неабходная рэгістрацыя.

Запісацца на кінапаказы можна тут: https://goo.gl/forms/8miDSkJBKyMvYXf63

Нашы сеансы:

1 жніўня, 20:00 – "Крымінальнае чытво", 1994 г. Фільм Квентына Тарантына

Агучана па-беларуску

Баксёр Бутч падманвае на грошы гангстэра Марсэласа Ўоласа. Каб забіць Бутча, той пасылае двух бандытаў. Яны ўвязваюцца ў прыгоды. У выніку адзін загінае, а другі вырашае завязаць з крыміналам.
"Крымінальнае чытво" сімвалічна прадстаўляе раман "Чытво" Чарлза Букоўскага. Кніга і фільм з'явіліся ў адным годзе і ствараліся падобна. Тарантына і Букоўскі натхняліся амерыканскімі бульварнымі дэтэктывамі.
Беларускі дубляж 2008 году, зроблены ініцыятывай “Беларускі гальфстрым”, ужо стаўся легендарным. Ролі агучылі Лявон і Ганна Вольскія, Аляксандар Памідораў, Піт Паўлаў, Ігар Варашкевіч, Юры Жыгамонт, ды іншыя.
Фільм доўжыцца 154 хвіліны




8 жніўня, 20:00 – "Байцоўскі клуб", 1999 г. Фільм Дэвіда Фінчара

Беларускія субтытры

Выматаны жыццём трыццацігадовы япі сустракае загадкавага чалавека на імя Тайлер Дэрдэн, з якім яны разам ствараюць падпольны байцоўскі клуб як радыкальную форму псіхатэрапіі.
Пасля выхаду на экраны фільму "Байцоўскі клуб" пісьменнік Чак Паланюк прачнуўся знакамітым. Напачатку фільм быў неадназначна прыняты крытыкамі і праваліўся ў пракаце, але ў 2009 годзе The New York Times назвала "БК" "вызначальным культавым фільмам сучаснасці".
Фільм доўжыцца 139 хвілін



15 жніўня, 20:00 – "Палёт над гняздом зязюлі", 1975 г. Фільм Мілаша Формана

Беларускія субтытры

Вялікая Сястра Брыдар упэўнена кіруе сваім аддзяленнем у Арэгонскім псіхіятрычным шпіталі, трымаючы пад кантролем пацыентаў і персанал. Але ўзорны парадак дае расколіну, калі з’яўляецца пацыент Макмэрфі – азартны гулец, жартаўнік і валацуга.
Кен Кізі катэгарычна не прыняў экранізацыю Мілаша Формана. Сварка паміж творцамі давяла да судовага працэсу. Тым не менш, фільм сабраў у пракаце больш за 100 мільёнаў даляраў і атрымаў прэміі "Оскар" і "Залаты глобус"(кожную – у пяці намінацыях).
Фільм доўжыцца 132 хвіліны

Паводле прэс-рэліза



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць