Кніга года 2016. Рэйтынг чытачоў

Чытачы складуць уласны рэйтынг лепшых кнігаў мінулага года. З’явілася старонка народнага галасавання за кнігу году, дзе кожны ахвочы можа прагаласаваць за творы, намінаваныя на прэмію «Кніга года».

Традыцыйна, лепшую кнігу года Беларусі абіраюць пісьменнікі. З 2014 г. беларускі ПЭН цэнтар прысуджае прэмію за найлепшую кнігу, выдадзеную ў папярэднім годзе. Кнігі намінуюць літаратары і толькі пісьменнікі ўваходзяць у склад журы, якое абірае пераможцаў.

Сёлета, з ініцыятывы чытачоў, у дадатак да пісьменніцкага галасавання на адмысловай старонцы http://kniha.of.by з’явілася народнае, чытацкае. На гэтым сайце раз у суткі можна прагаласаваць за любыя тры кнігі з дваццаці папулярных сярод намінаваных на прэмію ПЭН-цэнтра. Такім чынам, праз некалькі дзён будзе створаны асобны рэйтынг кнігаў, па версіі чытачоў.

Рэйтынг мае сімвалічнае значэнне. Вынік галасавання будзе вядомы 10 сакавіка. Свабоднае галасаванне на старонцы kniha.of.by таксама будзе магчымым да 16:00 10 сакавіка. Пераможца народнага галасавання атрымае прыз чытацкіх сімпатыяў, які бузе агучаны ПЭН цэнтрам.

Паводле прэс-службы МФ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: