«Колер Беларусі»: выстава Міхала Анемпадыстава адкрыецца ў Гродне

Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя «Крыга» запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.

Што ёсць колер? Як выкарыстанне колераў фармуе і ўплывае на нашу ідэнтычнасць? Чаму мы, беларусы, упадабалі адныя і практычна не звяртаем увагі на іншыя колеры? Як выглядае палітра нашага беларускага асяроддзя? Чые каларыстычныя трэнды мы перанялі і як пераасэнсавалі? Гэта ёсць пытанні, адказы на якія нам дае беларускі мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў.

"Я даследую гісторыю і ролю колераў у беларускай культурнай традыцыі ці, калі быць дакладным, у тых культурных традыцыях, якія ўтваралі аснову для паўстання беларускай культуры і з’яўляюцца яе неад’емнымі часткамі", — кажа Міхал Анемпадыстаў пра тое, як узнікла ідэя выставы “Колер Беларусі”.

У Гродне на выставе можна пабачыць аб'екты, якія з'яўляюцца носьбітамі ўлюбёных колераў беларускай культурнай традыцыі. Носьбіты гэтыя розныя. Некаторыя з іх архетыпічныя, а разам з тым, настолькі звычайныя, што мы перасталі звяртаць на іх увагу. Іншыя забыліся, зацерліся, зафарбаваліся пазнейшымі культурнымі напластаваннямі і чакаюць на сістэмнае, руплівае аднаўленне. Трэція маюць патрэбу ў дадатковым паясненні кантэкста, семантыкі і сэнсаў.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 2 траўня, аўторак, а 18.30 у супольнай выставачнай прасторы Цэнтру гарадскога жыцця і арт-галерэі “Крыга” па адрасе: Гродна, вул. Савецкая, 3

Выстава “Колер Беларусі” ладзіцца Лятучым універсітэтам і грамадскай культурніцкай кампаніяй "Будзьма беларусамі!" ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: