Колер беларускага фры-джазу

Фры-джазавы ансамбль Віктара Сямашкі «Фантастычныя Плыўцы» зайграе ў галерэі Беларускага саюзу дызайнераў. Імпрэза адбудзецца ў межах выставы Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» 24 сакавіка, пачатак а 20.00.

“Фантастычныя Плыўцы” спецыялізуюцца на спантаннай імправізацыі і аператыўнай кампазіцыі з выкарыстаннем пераважна акустычных інструментаў (фартэпіяна, саксафон, кантрабас, перкусія). У складзе зайдзейнічаныя вядомыя на альтэрнатыўнай сцэне музыкі — Эрык Арлоў-Шымкус, Фрыдрых Самотны, Дзяніс Кудраўцаў, Васіль Панкратаў ды інш.

Гурт існуе з 2005 года. Запісаў каля дзясятку альбомаў (як студыйных, так і канцэртных). У межах фестывалю “Кінемо” агучыў нямы фільм "Sur un Air de Charleston" (1927 г.). На замову лэйблу Mahorka (Балгарыя) стварыў уласны трыб’ют “Pink Floyd”. Гукасесія для скрайняга альбома “Concerto Grosso #7” адбылася акурат у галерэі Саюзу беларускіх дызайнераў з удзелам брытанскага саксафаніста Філа Пальмэра. 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!