Колькі часу зойме прачытанне сусветных бестсэлераў? Інфаграфіка

Каманда аналітыкаў Picodi.com падлічыла, колькі часу зойме марафон чытання самых прадаваных кніг усіх часоў.


Многія вядомыя касавыя фільмы і серыялы заснаваныя на кнігах. А паводле апытання, праведзенага «Picodi» ў 2018 годзе, 14% беларусаў купляюць кнігі дзякуючы экранізацыям. Нашумелы серыял «Гульня тронаў» не стаў выключэннем — гэта кінаверсія серыі фэнтэзі-раманаў Джорджа Р. Р. Марціна «Песня лёду і агню», якая займае першае месца нашага рэйтынгу. Марцін да гэтага часу працягвае працу над апошнімі дзвюма часткамі, а пакуль прыхільнікі яго творчасці здавольваюцца пяццю кнігамі, якія выйшлі. Апусканне ў свет маці драконаў у сярэднестатыстычнага чытача зойме 119,5 гадзін.


На другім радку рэйтынгу знаходзіцца самы вядомы хлопчык-чараўнік Гары Потэр. Мільёны гледачоў бачылі фільмы, знятыя па серыі кніг Джаан Роўлінг. Карпатліва створаны ёю сусвет чараўнікоў і маглаў зацягне ўсю сям'ю на 80 гадзін.

Трэцяе месца займае серыя кніг амерыканскай пісьменніцы Стэфані Маер пра каханне і вампіраў у сучасным свеце — «Змярканне»: 4 кнігі і 42 гадзіны.

Менш за ўсё часу на прачытанне патрабуюць такія бестсэлеры, як: «Маленькі прынц» Антуана дэ Сэнт-Экзюперы — 1 гадзіну, «Аліса ў краіне цудаў» Люіса Кэрала — 1,5 гадзіны, «Алхімік» Паола Каэльё — 3 гадзіны.

Калі ж у сярэднім чытаць па 8 гадзін у дзень, то ўсё бестсэлеры можна адолець за 56 дзён.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: