Колькі ў Літвы было сталіцаў?

Прасунутыя беларусы лічаць Вільню беларускай сталіцай. Літоўцы з гэтым не згодныя, і кажуць, што сталіц у іх аж тры. Адна з іх — Вільня, другая — Трокі. А ці ведаеце вы трэцюю сталіцу сучаснай Літвы? Дарэчы, усе тры сталіцы можна паглядзець за адны выходныя.

Вільня — першая, але не апошняя

«Тры сталіцы Літвы за выходныя» — адзін з найцікавейшых тураў каманды «Вільнюс Рэлакс тур». Канешне, першая сталіца — гэта Вільня. Збольшага, мы яе ведаем, але глядзець на найпрыгажэйшыя месцы горада можна бясконца. У ім ёсць шмат чаго невядомага (пра што мы пісалі). Да таго ж, гэтая экскурсія прадугледжвае не толькі звыклы Стары горад, але і ваколіцы Вільні, дзе таксама ёсць чаго паглядзець.

Але на Вільні засяроджвацца не будзем. Другая сталіца вядомая беларусам як Трокі, ці Тракай.

Замак

Зразумела, першае, што згадваецца пры слове «Трокі» — велічны замак. Усе ведаюць, што ён там ёсць, але што ён з сябе ўяўляе?

Гэта самы велічны са старадаўніх замкаў, якія захаваліся ў сучаснай Літве. Па летапіснай легендзе, вялікі князь літоўскі Гедымін пасля паспяховага палявання знайшоў выдатнае месца непадалёк ад Кернаве, дзе знаходзілася тады сталіца, і вырашыў узвесці на ім замак і сталіцу «перапрапісаць».

Цікава, што напоўніцу і сталіцай, і замкам, будаўніцтва якога запачаткаваў Гедымін, скарыстаўся толькі яго ўнук Вітаўт. Узводзілі новую сталіцу маштабна, і будаўніцтва Троцкага Астраўнага замку было скончана толькі ў 1409 годзе. Ён быў наймагутнейшым і найбольш велічным ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім. Гэта была адна з самых непрыступных крэпасцяў ва ўсёй Усходняй Еўропе: узяць яго не ўдалося ні разу за ўсю яго гісторыю. Астраўны замак адразу стаў асноўнай рэзідэнцыяй вялікага князя Вітаўта.

Што было ў Троках да Астраўнога замку, якую ролю ён адыграў у Грунвальдскай бітве і чаму ён раптам стаў турмою — пра гэта вы даведаецеся, калі наведаеце Трокі разам з «Вільнюс Рэлакс тур».

Кярнаве

Мы крыху прыўзнялі завесу таямніцы, калі распавядалі пра Трокі. У іх сталіца сучаснай Літвы пераехала менавіта з Кярнаве.

Ужо ў XIII стагоддзі Кярнаве быў буйным горадам з пяццю крапаснымі будынкамі. У пісьмовых крыніцах першая згадка (у рыфмаванай Лівонскай хроніцы) пра горад адносіцца да 1279 года. Яшчэ ў канцы 1278 года лівонскія войскі ўварваліся ўглыб Літвы. У студзені 1279 года яны ўзялі ў аблогу Кернаве. Хронікі Ордэна кажуць аб ім як аб «горадзе ў зямлі Трайдзеню» або «горадзе Трайдзеня», таму некаторыя даследчыкі лічаць, што Кярнаве была тады сталіцай Вялікага княства Літоўскага.

Легенда пра заснаванне Кярнаве пераказваецца ў «Хроніцы Быхаўца». Згодна з ёй, паселішча заклалі сын і ўнук легендарнага перасяленца з Рыма Палямона Кунас і Кернус. Ад імя апошняга Кярнаве і атрымала назву.

«Хроніка» Мацея Стрыйкоўскага згадвае Кярнаве сярод найбольш істотных адміністрацыйна-палітычных цэнтраў ВКЛ, але адзначае, што Міндоўг быў каранаваны ў Наваградку. У ранейшых працах Стрыйкоўскі месцам каранацыі называе Кярнаве.

У ХІХ стагоддзі Кярнаве даследавалі браты Тышкевічы і Уладзіслаў Сыракомля. У літоўскай масавай свядомасці горад часта ўспрымаецца як «першая сталіца Літвы».

Зараз у Кярнаве жыве крыху больш за 300 чалавек, але тут дзейнічае касцёл, археалагічны музей, музей скульптуры, некалькі маленькіх прыватных гатэляў. Гістарычна-археалагічны комплекс з пяці гарадзішчаў у 2004 годзе ўнесены ў Спіс сусветнай спадчыны UNESCO.

Але зараз мястэчка славутае не сваёй гісторыяй (хаця і ёй таксама), а значнымі культурніцкімі праектамі. Напрыклад, тут 6 ліпеня ўрачыста святкуецца Дзень каранацыі Міндоўга (у Літве, дарэчы, дзяржаўнае свята). Наплыў людзей у Кярнаве бывае на Купалле (неапаганская абшчына RAMUVA яго святкуе тут аж з 1970-х гадоў).

Таксама ў Кярнаве праходзіць маштабны фэст — Дні жывой археалогіі.

Яны прыцягваюць у мястэчка проста натоўпы турыстаў. Напрыклад, сёлета ў праграме Дзён жывой археалогіі былі заяўлены ўдзельнікі амаль з дзесяці еўрапейскіх краін, а таксама з ЗША.

Фота Алены Ляшкевіч

Фота Алены Ляшкевіч

"Беларусь прадстаўлялі клубы рэканструкцыі эпохі ранняга сярэднявечча VARGENTORN з Віцебска і TRUE VARING са сталіцы, суполка рэканструктараў побыту крывічоў з Браслава і мінскія музычныя гурты ESSA, LITY TALER, JAVARYNA. Беларусы «зрабілі» значную частку праграмы фестывалю: каля траціны канцэртаў, палова ўдзельнікаў інсцэніроўкі баёў. JAVARYNA, напрыклад, выступіла ажно 5 разоў.

У межах Дзён жывой археалогіі рэй вядуць рамеснікі-рэканструктары даўняга побыту, ад Неаліту да Сярэднявечча. Можна паглядзець, як рабілі прылады працы з крэменю, свідравалі бурштын, здабывалі «жывы» агонь, ляпілі гаршчкі, ткалі паясы, сукалі свечкі…


Канешне, сёлета гэты фэст ужо прайшоў, але ў Кярнаве і без фэстаў будзе на што паглядзець.

Гэта далёка не ўсё, што можна даведацца пра гэта слаўнае мястэчка, у якім жыве памяць пра сталічную велічнасць. Але больш можна будзе  даведацца разам з камандай «Вільнюс Рэлакс тур», прычым толькі за ўік-энд.

Ці дорага?

Адрозненне гэтай экскурсіі ад іншых у тым, што яна «камерная» — група складаецца ўсяго з 5-6 чалавек. І кошт яе — усяго 30 еўра з чалавека. У гэтую суму ўваходзяць трансфер і суправаджэнне гіда; аглядная экскурсія па Старым горадзе Вільні, наведванне Кярнаве і экскурсія ў Тракайскі замак. Дадаткова аплачваецца ўваход у музей Кярнаве, а таксама ўваходныя квіткі ў Тракайскі замак.

Не вельмі дорага, каб пабачыць, як жылі нашы продкі, з кім яны змагаліся і як адпачывалі.

Можа быць нават танней — за акцыямі і зніжкамі трэба сачыць у суполках Vilnius Relax у Facebook   і ВКонтакте.

 

ЗАТ «Правекта Фабрыка», Вільнюс, Літва

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • gorliwa litwinka
  • 2017-08-27 17:13:38
А З ЯКІХ ПОР НАВАГРАДАК ПЕРАСТАЎ БЫЦЬ ПЕРШАЙ СТАЛІЦА СТАРАДАЎНЯЙ ЛІТВЫ? ЧЫЮ ЗАМОВУ ПРАПАГАНДУЕЦЕ,"ПАТРЫЁТЫ"?
  • Андрей
  • 2017-08-28 14:10:04
Летувисы заплатили за рекламу, видимо, вот и Кернов стал Керняве. Спасибо хоть Вильню Вильнюсом не обзывали и Миндовга Миндовгасом.
  • Андрей
  • 2017-08-28 14:29:04
Первой столицей Литвы был Крево. Первым князем Литвы провозгласил себя Рингольд. Он перенес столицу в Новогородок в 1230 году. Есть обоснованное мнение, что резиденция короля Миндовга - сына Рингольда находилась недалеко от озера Свитязь. Так, что лиетувисская статья представляет собой полный бред !
  • Стась
  • 2018-06-06 20:55:08
Але існаванне Рынгольда па-мойму дакументальна не пацверджана.