
Перыядычна ў байнэце гуляюць народныя крэатыўныя прыдумкі, звязаныя з беларускай літаратурай: як (у альтэрнатыўным свеце) выглядалі б вокладкі галівудскіх фільмаў паводле беларускіх твораў, ці як інакш (зазвычай — смешна) маглі б выглядаць вокладкі беларускіх кніг, жарты і г.д. Кампанія “Будзьма беларусамі!” заўжды вітала крэатыўнасць і пачуццё гумару, а таму абвясціла конкурс альтэрнатыўных вокладак для беларускіх кніг. Пры гэтым аўтары конкурса адзначаюць, што важнае не столькі выкшталцонае валоданне графічнымі рэдактарамі, колькі сама ідэя і падыход.