Конкурс сучаснай паэзіі фонда Роберта Боша

Фонд Роберта Боша абвяшчае конкурс для маладых беларускіх паэтаў і паэтак. Творы пераможцаў будуць перакладзеныя на нямецкую мову ў межах беларуска-нямецкай перакладчыцкай майстэрні.

Праект мае на мэце прадставіць праз паэзію нямецкай публіцы вобраз сучаснай Беларусі. Для гэтага вершы пераможцаў будуць праілюстраваныя і прадстаўленыя ў Берліне і Мінску. Найлепшыя вершы і пераклады з’явяцца на платформах lyrikline.org і  litradio.by. У сярэдзіне сакавіка ў Мінску адбудзецца майстар-клас, на які будуць запрошаныя паэты і іх перакладчыкі на нямецкую мову.

 Умовы ўдзелу ў конкурсе:

  • узрост да 27 гадоў
  • не больш за адзін выдадзены зборнік
  • аб’ём верша ад 8 да 28 радкоў
  • не больш за 5 твораў ад аднаго аўтара

 Заяўкі дасылайце да 15 лютага на e-mail ПЭН-Цэнтра info@pen-centre.by 

Праект падтрымалі: Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Інстытут славістыкі Універсітэта Гумбальта ў Берліне.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: