Кракаўская шопка — у спісе UNESCO разам з Будслаўскім фэстам!

Пасяджэнне Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, што 28 лістапада ўнёс у Рэпрэзентатыўны спіс UNESCO Будслаўскі фэст, працягваецца да 1 снежня. Неўзабаве пасля беларускай прапановы зацвердзілі ўнясенне ў той жа спіс кракаўскай шопкі.

Фота Марэка Маркоўскага. Крыніца: ich.unesco.org

Польская намінацыя трапіла ў спіс пад назвай "Традыцыя калядных спектакляў (шопка) ў Кракаве" ці папросту “Szopkarstwo krakowskie”. Віншуем суседзяў!

Польшча ратыфікавала Канвенцыю UNESCO аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў 2011 г. і тады ж пачала стварэнне нацыянальнага інвентара. Ён змешчаны тут.

Унясенне элемента ў нацыянальныя спісы — нагадаем — неабходная ўмова для намінацыі яго ў UNESCO. Сёлета НЧ пісаў пра шэсце кракаўскага Лайконіка, якое таксама ўвайшло ў польскі інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны.


Прапануем перачытаць артыкул, што НЧ публікаваў падчас выставы кракаўскіх шопак у Мінску на Каляды 2017 года "Чым розняцца кракаўская шопка і беларуская батлейка?"




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!