«Крамбамбуля» нарэшце выступіла ў Мінску (фота)

У мінскай рэстарацыі «Друзья» музыкі ўпершыню з 2008 года адыгралі вялікі канцэрт.
Пра канцэрт стала вядома напачатку траўня. Квіткі, як і на мінулыя канцэрты Вольскага ў гэтым годзе, разышліся літаральна за хвіліны. 


Выступ складаўся з двух частак: «пірацкай» са старымі хітамі гурта і больш новай, «партызанскай», куды ўвашлі кампазіцыі з апошняга альбому «Чырвоны штраль».


Усяго ў сэт-ліст увайшло 30 песень гурта. 

Скончыўся канцэрт традыцыйна — выкананнем «Трох чарапах» з «крамбамбулеўскай» аранжыроўкай. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць