«Крыж і карона» — фільм пра пачатак польскай дзяржавы

Запрашаем на паказ фільма Здзіслава Козака «Крыж і карона», прысвечаны  гісторыі першых дзесяцігоддзяў існавання Польшчы пасля хрышчэння ў 966 годзе.



Фільм «Крыж і карона» прысвечаны польскай гісторыі тысячагадовай даўніны і заснаваны на апошніх гістарычных даследаваннях. Здзіслаў Козак звяртаецца да часоў пачатку хрысціянізацыі Польшчы. Стужка адкрываецца сцэнай хрышчэння Мешкі I і заканчваецца каранацыяй першага польскага караля Баляслава Храбрага. Фільм зроблены ў сучаснай наватарскай жывой манеры: кароткія навуковыя экскурсы спалучаюцца з віртуальнай рэканструкцыяй найстарэйшых гістарычных будынкаў і інсцэніроўкай гістарычных падзей.


Паказ адбудзецца 15 снежня ў 17:00 у кінатэатры «Цэнтральны» (Пр. Незалежнасці, 13). Паказ фільма прымеркаваны да сёлетняга святкавання 1050-годдзя хрышчэння Польшчы.
 
Уваход вольны.


Паводле www.minsk.msz.gov.pl, veturo.pl

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: