Куды схадзіць з дзецьмі? «Дзінь-дон, я ваша мама!» — класічны мюзікл

Куды схадзіць з дзецьмі на зімовых святах? Прэм'ера мюзікла «Дзінь-дон, я ваша мама!» з Веранікай Пляшкевіч і Сяргеем Чэкерэсам пройдзе 21-30 снежня 

У чарадзе навагодніх шоу для дзяцей цяжка не згубіцца. «Ёлкі» на ўсялякі густ і кашалёк можна знайсці на любой тэатральнай і канцэртнай пляцоўцы горада. Калі вы любіце класічны музычны тэатр і хочаце выхаваць свайго дзіцяці на «разумным, добрым і светлым», звярніце ўвагу на прэм'еру навагодняга мюзікла-казкі «Дзінь-дон, я ваша мама!».

Мюзікл створаны па матывах кінаказкі «МАМА» з Міхаілам Баярскім і Людмілай Гурчанка ў галоўных ролях. Гэта той самы фільм, дзе жыхары лясной вёскі ў дзівосным грыме і касцюмах спявалі «Мама, первое слово, главное слово в каждой судьбе», а Воўк па мянушцы Шэры старанна падрабляў свой грубы рык пад пяшчотны голас Мамы-Казы, каб уварвацца ў яе дом і выкрасці дзетак-казлянят.

У беларускай тэатральнай версіі таксама іграюць зоркі і спяваюць усе музычныя хіты з фільма ў сучаснай аранжыроўцы. У гэтым матэрыяле ўспамінаем гісторыю «Мамы» і расказваем аб новым тэатральным прачытанні старой казкі.

 

«КІНАМАМА»

Сумесны савецка-румынска-французскі фільм «Мама» з'явіўся ў канцы сямідзясятых як новы погляд на казку «Воўк і сямёра казлянят» братоў Грым. Фільм быў нашым адказам Галівуду — уявіце, што такое рок-н-рол у СССР у 1976 годзе! — і апынуўся цалкам паспяховым, нават атрымаў срэбра на Венецыянскім кінафестывалі. Было знята тры версіі музычнай казкі — на рускай, англійскай і румынскай мовах, для чаго інтэрнацыянальная трупа акцёраў вымушана была тройчы вучыць тэкст.

Далей «Мама» адправілася ў пракат і асаблівую папулярнасць атрымала ў Нарвегіі. Фантазійная атмасфера фільма настолькі ўразіла нарвежцаў, што вось ужо некалькі дзясяткаў гадоў «Маму» паказваюць па мясцовым тэлебачанні напярэдадні Калядаў.

 

Ад хорару да «ванількі»

Арыгінальная казка братоў Грым была даволі жорсткай і жахлівай, але ў наступных інтэрпрэтацыях «Мама» значна падабрэла. Першапачаткова нямецкія казачнікі дазволілі ваўку з'есці ўсіх казлянят, акрамя самага маленькага, якому ўдалося схавацца. Мама-каза нясецца на пошукі злодзея і знаходзіць ваўка, які спіць з набітым страўнікам, у якім нехта корпаецца. Яна распорвае ваўку жывот і адтуль цэлымі з'яўляюцца ўсе яе дзеці.

Айчынная трактоўка казкі значна гуманнейшай. Воўк не з'ядае казлянят, а толькі выкрадае іх, а ў канцы раскайваецца ў зробленым і нароўні са станоўчымі героямі атрымлівае сваю порцыю любві. Бо персанаж жа ён па сутнасці абаяльны і, як модна цяпер казаць, харызматычны.

 

«Мама» у тэатры

Пасля фільма гісторыя атрымала свой працяг на тэатральнай сцэне. У той жа Нарвегіі спектакль ставілі ў оперным тэатры Осла, ды і на постсавецкай прасторы добрая казка пра матчыну любоў замацавалася на многіх сцэнах. У 2019 годзе прыйшла чарга Беларусі.


У фільме «Мама» галоўную ролю Ваўка сыграў секс-сімвал свайго пакалення Міхаіл Баярскі. Так што канкурыраваць на тэатральнай сцэне беларускім акцёрам даводзіцца з сапраўднай легендай. На змену шыкоўнаму экстравагантнаму Ваўку-Баярскаму прыйшоў не менш экстравагантны і харызматычны Воўк — заслужаны артыст РБ Сяргей Чэкерэс.

Зорцы Рускага тэатра прыйшоўся па душы персанаж і сама ідэя сыграць у музычным спектаклі. Сур'ёзны драматычны акцёр, за плячыма якога Гамлет і дзясяткі іншых галоўных роляў на роднай сцэне, з задавальненнем танчыць і спявае ў кампаніі маленькіх і дарослых калег.


Каварны Воўк у сваім імкненні скрасці казлянят прыўдарае за абаяльнай і прывабнай Маці-Казой у выкананні Веранікай Пляшкевіч — менавіта ёй дасталася знакавая роля, у якой калісьці вызначылася Людміла Гурчанка.

Паміж здымкамі ў кіно і «Калыханцы», спектаклямі і гастролямі ў Рускім тэатры Вераніка Пляшкевіч адказна наведвала рэпетыцыі «Мамы» і стала па-сапраўднаму «мамай» для сваіх сцэнічных дзяцей — юных артыстаў тэатра эстраднай песні «Сябрынка» ДК МАЗ.

 

«Ніякага спаборніцтва акцёраў. Ніякай паблажлівасці прафесіяналаў да юных удзельнікаў. Агульная задача — зрабіць пяшчотны, святочны спектакль для дзяцей», — піша аб прэм'еры тэатральны крытык, прафесар Таццяна Арлова.

Ну, і даўняе тэатральнае партнёрства Веранікі Пляшкевіч і Сяргея Чэкерэса дае свой плён: на паказах мюзікла «Дзінь-дон, я ваша мама!» вы ўбачыце сыграны дуэт прафесіяналаў, якія купаюцца ў музыцы і цудоўных вершах Юрыя Энціна. Менавіта яго бліскучаму пяру належаць ўжо класічныя радкі «Мама — мир подарила, жизнь подарила мне и тебе». Як прызнаецца сама тэатральная «Мама» Вераніка Пляшкевіч, ад гэтых слоў у яе кожны раз наварочваюцца слёзы на вочы.

Дарэчы, пасля тэатральнай прэм'еры ў ролі Мамы-Казы Вераніку чакае буйная прэм'ера на кінаэкране. Яна сыграла галоўную жаночую ролю — Паўліну Мядзёлку — у нацыянальным кінапраекце «Купала», адным з самых чаканых беларускіх фільмаў апошняга часу.

 

Аб жанры

«Дзінь-дон, я ваша мама!» — мюзікл у чыстым выглядзе, пастаўлены і сыграны ў класічных тэатральных традыцыях. Музычныя і харэаграфічныя нумары змяняюць адно аднаго бясконцым калейдаскопам, не даючы засумаваць маленькаму гледачу. А акцёрскі ансамбль складзены з прафесіяналаў розных тэатраў Мінска, якія ў жанры мюзікла адчуваюць сябе як рыба ў вадзе: Сяргей Чэкерэс, Вераніка Пляшкевіч, Вольга Здзярская (Рускі тэатр), Аляксандр Асіпец, Дзяніс Нямцоў, Сяргей Жараў (Музычны тэатр), Аліса Лапянок (Вялікі тэатр), Арцём Пінчук, Арсеній Гардзіенка (Новы драматычны тэатр), Ульяна Антанюжэнка (Камерны драматычны тэатр), Уладзіслаў Вінаградаў (ТЮГ).


Дзе, калі

21 снежня (субота, 14.30, 17.00),
25 снежня (серада, 16.30),
26 снежня (чацвер, 18.30),
28 снежня (субота, 11.30, 14.00, 16.30),
30 снежня (панядзелак, 18.30)
На сцэне ДК МАЗ (Партызанскі праспект, 117А). 

Інфа: +375 17 278 19 45 (т.ф.), +375 44 452 75 33.
mama.musicland.by
vk.com/mama.musical.minsk
facebook.com/mama.musical.minsk
instagram.com/mama.musical.minsk

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: