Кулінковіцкія «Веласіпедысты» выступілі ў «Графіці»

7 траўня ў сталічным клубе «Графіці» адбыўся канцэрт гурта «Веласіпедыстаў», які заснаваў легендарны Аляксандр Кулінковіч. 
Пасля яго смерці да мікрафона стаў Юры Навумаў, які шмат гадоў разам з Кулінковічам граў у найвядомейшым «Нейра Дзюбелі». Але ў мінулым годзе ён таксама вельмі нечакана пайшоў з жыцця. «Веласіпедысты» здолелі не разысціся, і цяпер голас гурта — былы басіст «Нейра Дзюбеля» Яўген Броўка, які раней у «Веласіпедыстах» граў на экзатычным джамбэе.


Спачатку «Веласіпедысты» былі чыста акустычным праектам, Кулінковіч стварыў яго, каб надаць новае гучанне некаторым старым песням «Нейра Дзюбеля», а таксама пісаў новыя тэксты адмыслова да гэтага праекту. Зараз гурт мае два гучанні — акустычнае і электрычнае. Гэта вельмі падабаецца слухачам, і гурт набывае ўсё больш новых фанаў.

На ўчорашнім канцэрце «Веласіпедысты» выканалі некалькі новых песняў на раней невядомыя вершы Аляксандра Куліновіча, якія ўвайдуць у новы альбом. Заўзятары калектыву ўчора атрымалі сапраўдны падарунак і былі вельмі задаволены канцэртам — музыкі двойчы выходзілі «на біс».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: