«Купалаўцы» 7 ліпеня прэзентуюць аўтарскі музычны праект «Я гавару»!

Артысты Купалаўскага, якія з-за рэпрэсій сышлі з тэатру, закрыюць 101 сезон анлайн.


7 ліпеня, у дзень нараджэння Янкі Купалы, адбудзецца фінальны эфір 101 сезону тэатру, дзе артысты праспяваюць песні на вершы Віталя Рыжкова, Анатоля Івашчанкі, Вальжыны Морт, Насты Кудасавай, Глеба Лабадзенкі і іншых, перадае Радыё Свабода.

Песні пад музыку выканаюць артысты трупы — Валянціна Гарцава, Юлія Шпілеўская, Крысціна Дробыш, Дзмітрый Тумас, Юліяна Міхневіч, Антаніна Дубатоўка, Павал Астравух, Марта Голубева і Міхаіл Зуй.

Паказ пачнецца на YouTube-канале «Купалаўцаў» а 20:00.

Нагадаем, з Купалаўскага тэатру на знак пратэсту супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў сышлі ўсе вядучыя акторы, у трупу набралі ўчорашніх студэнтаў. Са старога складу засталіся некалькі чалавек. На сцэне тэатру сталі выступаць праўладныя артысты з канцэртамі ў падтрымку Лукашэнкі і АМАПу.

Акцёры, якія пакінулі тэатр праз нязгоду з рэпрэсіямі, заснавалі канал на YouTube, на якім паказваюць новыя спектаклі, звяртаюцца да іншых дзеячаў культуры Беларусі і чытаюць вершы.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: