Купалаўцы пакажуць прэм’еру «Паўлінкі» 23 траўня

Тэатр у выгнанні 23 траўня 2021-га дае прэм’еру «Паўлінкі» паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы ў пастаноўцы саміх купалаўцаў.

«Паўлінка» — спектакль-легенда, які больш за сем дзесяцігоддзяў жыве на купалаўскай сцэне і выхаваў некалькі пакаленняў артыстаў і гледачоў.

Купалаўцы нагадваюць, што 23 траўня 1944 года тэатр у эвакуацыі даў прэм’еру «Паўлінкі» паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы ў пастаноўцы Льва Ліцвінава.

Паводле купалаўскай традыцыі, пасля апошняй фразы апошняга спектакля ў сезоне кожны артыст мусіць гучна і ёмка адвесіць са сцэны: «Усё», — тым самым сімвалічна завяршаючы сезон.

«Мы прайшлі складаны шлях і працягваем несці далей тыя каштоўнасці, якія даверыла нам старэйшае пакаленне легендарных купалаўцаў, — піша тэатр у выгнанні. — Наша прэм’ера — тое самае гучнае сімвалічнае «Усё». Мы ідзём далей, але цяпер ужо новым, свабодным шляхам, пакідаючы там, у гісторыі, усё найлепшае, што адбывалася з намі, усё горкае, што вучыла нас жыццю, усіх тых, хто да канца застанецца роднымі і блізкімі, як бы нас ні раскідвала па акопах.

Безумоўна, 101-ы сезон увайшоў у гісторыю. Першы сезон за шмат гадоў, які не распачаўся традыцыйнай «Паўлінкай». Першы сезон, калі мы перасталі быць проста артыстамі. Мы сталі ўсім тэатрам».

Гэта не развітанне — гэта сапраўднае нараджэнне Незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы».

23 траўня. 19:00. «Паўлінка». Сцэны са шляхоцкага жыцця.

Паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: