Купалаўцы ператварылі «Радзіва «Прудок» у «Кін-дза-дза» (відэа)

У Мінску прайшоў перадпаказ спектакля «Радзіва "Прудок» па аднайменнай кнізе пісьменніка Андруся Горвата. Выданню кнігі папярэднічала паспяховая краўдфандынгавая кампанія. Поспех быў такі, што людзі стаялі па гэтую кнігу ў чэргах, а наклад давялося дадрукоўваць некалькі разоў.
Спектакль "Радзіва "Прудок". Фота: Еўрарадыё

Спектакль "Радзіва "Прудок". Фота: Еўрарадыё

Таму спектакля, пастаўленага сёлета ў мінскім тэатры імя Янкі Купалы, вельмі чакалі. Дарэчы, кніга пачынаецца з таго, што Горват уладкоўваецца ў Купалаўскі дворнікам, але неўзабаве звальняецца. Вяртанне пісьменніка ў тэатр абяцае быць трыумфальным.

Прэм'ера пастаноўкі прызначаная на 16 траўня. А за дзень да таго адбыўся перадпаказ, на якім пабываў карэспандэнт Еўрарадыё. Падрабязнасці — пазней, а пакуль некалькі відэаролікаў і галоўная выснова: спектакль па бестсэлеры Андруся Горвата атрымаўся ў рэжысёра Рамана Падалякі міксам са стылістыкі “Кін-дза-дза” і раманаў Паола Каэльё.

Вось, напрыклад, рэальная “Кін-дза-дза”:




Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць