Купалаўскі тэатр з аншлагам выступіў у Вільні

Купалаўскі «Рэвізор» палюбіўся не толькі ў Беларусі. З аншлагам адбыўся паказ спектакля ў Вільні: усе 450 квіткоў былі раскуплены яшчэ за некалькі дзён да спектакля!


Адна з самых папулярных пастановак з рэпертуара тэатра, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў трох
намінацыях – “Рэвізор” – прайшла 19 студзеня на сцэне Рускага драматычнага тэатра Літвы.


Літва стала першай краінай, дзе Купалаўскі тэатр паказаў свой спектакль у рамках еўрапейскіх гастроляў у юбілейным 2020 годзе. Пастаноўку наведалі прадстаўнікі літоўскай грамадскасці, беларускай дыяспары, а таксама аматары Купалаўскага тэатра з іншых краін, якія знаходзіліся ў літоўскай сталіцы. Гледачы прымалі нашых акцёраў з вялікім захапленнем і ўдзячнасцю.


Еўрапейскія гастролі Купалаўскага тэатра працягваюцца – ужо 22 студзеня “Ураджай” пройдзе ў Маскве, а “Рэвізор” адправіцца ў Даўгаўпілс 19 сакавіка.

Гастролі Купалаўскага тэатра ў Вільнюсе прайшлі пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Літве.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: