
Падрыхтоўкай і арганізацыяй святкавання займаліся сябры Беларуска-Амэрыканскага Згуртавання "Пагоня" — Віталь Зайка, Валянціна Якімовіч і сямья Алены і Юрыя Кавальчукоў.



Многія з гасцей прыехалі на Купалле ўпершыню, а некаторыя прывезлі з сабой і маленькіх дзяцей. Валянціна Якімовіч патлумачыла значэнні купальскіх сімвалаў і спеваў, каб кожны лепш зразумеў сэнс гэтага свята і гульняў вакол вогнішча.

Агульнаабраныя Купаліш і Купалінка распалілі вогнішча і распачалі святкаванне і спевы. Адным з найбольш захапляючых рытуалаў, безумоўна, былі скокі праз вогнішча.


Арганізатары падтрыхтавалі адмысловы напой, настояны і звараны са шматлікіх зёлкаў і мёду — крупнік.



Фота Сержа Трэгубовіча