Лаўрэатка прэміі Адамовіча прачытае анлайн-лекцыю пра супрацьстаянне сялян і бальшавікоў у 1937 годзе

Беларускі ПЭН абвесціў лаўрэатку прэміі Алеся Адамовіча. Ёю стала прафесарка ЕГУ і даследчыца гісторыі 20-га стагоддзя Ірына Раманава за кнігу «Улада і грамадства: БССР у 1929 — 1939 гады». У кнізе змешчаныя ўнікальныя дакументы, якія раскрываюць схаваныя і засакрэчаныя бакі тагачаснага савецкага жыцця.
25 чэрвеня а 15.00 пройдзе анлайн-уручэнне прэміі з удзелам дачкі Алеся Адамовіча Наталляй Адамовіч і першай намесніцы старшыні Беларускага ПЭНа Таццянай Нядбай. Лаўрэатка прэміі Ірына Раманава прачытае ў прамым эфіры лекцыю пад назвай “Вашай уласці нам ня трэба”: супрацьстаянне сялян і бальшавікоў у 1937 годзе”.

Анлайн-уручэнне адбываецца з дапамогай грамадскай кампаніі “Зробім лепш”, трансляцыю можна глядзець у Facebook, Youtube і Вконтакте.

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у студзені 1995 года. Мэтамі прэміі з’яўляецца адзначэнне найлепшага публіцыстычнага твора, прысвечанага праблем сучаснасці, і ўшанаванне памяці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: