«Леаніды вяртаюцца…». Алесь Дзянісаў з гурта «DZIECIUKI» анансаваў альбом на вершы Караткевіча

Рэліз сольнага альбома на вершы Уладзіміра Караткевіча адбудзецца 2 траўня. Пачуць новыя песні можна будзе на старонках Алеся Дзянісава ў «Вконтакте» і «YouTube». Пра гэта 30 красавіка музыка паведаміў на сваёй старонцы Facebook.

Так выглядае вокладка альбома, якую намалявала дачка музыкі Дар’я Дзянісава.

— У альбом увайшлі 14 песен напісаных на вершы Уладзіміра Караткевіча. У адрозненні ад папярэдняга сольнага альбома на вершы Алеся Чобата, тут можна будзе пачуць шэраг інструментаў. Напрыклад, віаланчэль, — распавёў Hrodna.life Алесь Дзянісаў.

Назва альбома «Леаніды вяртаюцца…» — адсылка да рамана Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць». Першапачаткова твор меў назву «Леаніды не вернуцца да Зямлі».

Леаніды — метэорны паток, ці «зорны дождж» які можна назіраць у лістападзе.

«Кожная праца патрабуе нейкіх псіхалагічных і фізічных высілкаў. У народа такое стаўленне, што калі ты капаеш рыдлёўкай, то ты працуеш. А тут што? Сеў, пабрынчаў на гітарцы, потым штосьці там напеў у мікрафон… Няўжо ж гэта праца? Такое стаўленне з-за адсутнасці адукаванасці»

Альбом пісаўся ў два этапы. Большасць працы музыка зрабіў ў лютым 2020 года. Усё астатняе дапісвалася ў 2021 годзе. «Быў даволі вялікі перапынак з-за шматлікіх прычынаў. Шмат з таго, што задумвалася не рэалізавана. Ізноў жа — па розных суб’ектыўных і аб’ектыўных прычынах. Але гэта у мінулым. Атрымалася па іншаму. І я гэтай працай задаволены», — распавёў Алесь Дзянісаў аб працы над альбомам.

Доўгабуд і трэці сольнік

У далейшых планах Алеся Дзянісава запіс міні-альбома з гуртом «DZIECIUKI» і завяршэнне «даўгабуда» — другого альбома гурта «Людзі на балоце»: «Гурта няма і шмат чаго ўжо не будзе зроблена, але нават з таго, што можна зрабіць, атрымаецца неблагі матэрыял».

Таксама музыка задумаў трэці сольны альбом — на вершы гродзенскіх паэтаў і паэтак.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: