Лепшыя дакументальныя фільмы Польшчы на «Лістападзе–2016»

У Мінску завяршаецца паказ серыі найбольш яскравых дакументальных фільмаў сучасных польскіх рэжысёраў у рамках праграмы «Кіно змен» на 23-м міжнародным кінафэсце «Minsk International Film Festival Listapad».
Фотаздымкі з фільма Анджэя Вайды "Паслявобразы"

Фотаздымкі з фільма Анджэя Вайды "Паслявобразы"

 

Паказы суправаджаліся семінарамі, лекцыямі і адкрытымі дыскусіямі з аўтарамі карцін. Арганізатарам праекта «Кіно змен» выступіў партал Culture.pl — вядучы брэнд Інстытута Адама Міцкевіча. Гэта нацыянальная ўстанова культуры займаецца папулярызацыяй Польшчы і польскай культуры ва ўсім свеце і развіццём міжнароднага культурнага супрацоўніцтва.

«Кіно змен» — міжнародны праект, які займаецца паказам дакументальных фільмаў, прысвечаных праблемам сучаснага грамадства. Галоўным прыярытэтам праграмы з'яўляецца развіццё адносін Польшчы і краін Усходняга партнёрства ў сферы культуры.

Адкрыццё праграмы «Кіно змен» адбылося 4 лістапада паказам дакументальнага фільма «Бесы». Праз гады» рэжысёра Анджэя айды. Фільм пра радасныя і канфліктныя сітуацыі, якія суправаджалі працу над п'есай Анджэя Вайды па рамане Дастаеўскага «Бесы». Паказ фільма адбыўся пры поўнай зале. Таксама была арганізавана выстава плакатаў «Фільмы Анджэя Вайды ў сусветным кінапракаце». Арганізатарам паказу стужкі выступіў «Instytut Polski W Mińsku».

А 6 кастрычніка адбыўся паказ фільма Паўла Лазіньскага «Месца нараджэння» (1992). Поўнаметражны дакументальны фільм пра тое, як польскі пісьменнік габрэйскага паходжання Генрык Грынберг, які пражывае ў ЗША, адпраўляецца ў вандраванне па месцах, дзе падчас гітлераўскай акупацыі хавалася яго сям'я.

Пасля паказу прайшла сустрэча з рэжысёрам. У 2013 годзе вядомы польскі рэжысёр Павел Лазіньскі атрымаў гран-пры «Minsk International Film Festival Listapad» за стужку «Бацька і сын». 8 і 9 лістапада ў Мінску прайшлі майстар-класы, на якіх Лазіньскі распавёў пра адносіны рэжысёра з героямі дакументальных фільмаў. Варта адзначыць — сустрэчы прайшлі пры поўным аншлагу, а ўдзельнікі майстар-класаў не жадалі адпускаць Паўла Лазіньскага.

Майстар-класы рэжысёра Барташа Канопкі, прысвечаныя кінапрадукцыі і выйсцю з фільмам на міжнародныя пляцоўкі прайшлі 7 лістапада. Канопку называюць адным з самых таленавітых рэжысёраў Польшчы. На фестывалю ён прадставіў сваю стужку «Трус па-берлінску» (2009), якая ў 2010 годзе была вылучана на «Оскар».

Фільм «21 х Нью-Ёрк» (2016), рэжысёра Пятра Стасіка, намінаваны на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі, быў паказаны 8 лістапада. Таксама 8 лістапада адбыўся паказ дакументальнага фільму «Рытмы свабоды» (2010), рэжысёраў Лешэка Гнаіньскага і Войцэха Слота, пра які мы ўжо пісалі.

Акрамя польскіх фільмаў у рамках праграмы «Кіно змен», на кінафестывалю ў дзень адкрыцця «Лістапад – 2016» быў паказаны «адказ галівудскім блокбастарам» — вылучаны ад Польшчы на «Оскар» у 2016 годзе захапляльны трылер «11 хвілін» ад польскага майстра Ежы Скалімоўскага.

Прыемна адзначыць, што сёлета «Minsk International Film Festival Listapad» закрываецца 11 лістапада, у Дзень Незалежнасці Польшчы, яшчэ адной польскай карцінай. Фільмам-закрыццём фэсту стане апошняя праца Анджэя Вайды «Паслявобразы», які ў верасні польская оскараўская камісія прадставіла на суісканне прэміі «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы неангламоўны фільм».

Фотаздымкі з фільма Анджэя Вайды "Паслявобразы"


Гэта біяграфічная драма пра апошнія гады жыцця выбітнага польскага і беларускага мастака-авангардыста, тэарэтыка унизма ў абстрактным мастацтве першай паловы ХХ стагоддзі Уладзіслава Стржамінскага. У пасляваеннай Польшчы Уладзіславаў выкладае ў Лодзінскай нацыянальнай школе выяўленчых мастацтваў. Студэнты абагаўляюць майстра і лічаць яго «месіяй сучаснага жывапісу». Аднак за неадпаведнасць догмам сацыялістычнага рэалізму Уладзіслава адхіляюць ад выкладання і выключаюць з Саюзу мастакоў, што прыводзіць жыццё мастака да драматычнай развязкі.

Фільм атрымаў Спецыяльны прыз журы на нацыянальным фэсце польскага кіно ў Гдыне (Польшча); удзельнічаў у МКФ у Таронта (Канада) і Пусане (Паўднёвая Карэя).

Паказ адбудзецца 11 лістапада ў кінатэатры «Масква» у 17.30 і 21.30.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: