Лідар «J:Морс» заспяваў у роднай школе ў Пінску (+відэа)

Напярэдадні вялікага юбілейнага канцэрта да 20-годдзя «J:Морс» ў Мінску, які адбудзецца 2 лістапада ў Prime Hall, Уладзімір Пугач наведаў родны Пінск, дзе зайграў бясплатны сольны канцэрт для вучняў і настаўнікаў Гімназіі №2.

Менавіта тут, у былой СШ №5 Пінска, Уладзімір Пугач навучаўся і пачынаў займацца музыкай.

— Сёння адыграў сольнік у Пінску. У роднай школе. Проста ў актавай зале, дзе апошні раз выступаў у 1993 годзе. Эмоцыі зашкальваюць! — напісаў Уладзімір Пугач у сваім Instagram.



Акрамя вучняў школы на канцэрце прысутнічала яго класная кіраўніца Людміла Сцяпанаўна Былінская, яго настаўнік фізікі і былы дырэктар школы Ігар Абрамавіч Каралінскі, які сышоў на пенсію толькі два гады таму ва ўзросце 88 гадоў.


Тур «20 лет. Полёт норм!» зараз ахоплівае каля паўтара дзясяткаў гарадоў Беларусі і замежжа. Песні для юбілейных канцэртаў і адмысловай юбілейнай складанкі дапамагалі абіраць прыхільнікі на старонках «J:Морс» у сацыяльных сетках. Графік тура на сайце www.jmors.by.



Складанку можна палсухаць ТУТ 

Паводле прэс-рэлізу



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!