Літаратары назвалі намінантаў на «Кнігу году»

На сайце прэміі «Кніга году» апублікаваны спіс з 54 кніг-намінантаў, а таксама спіс сябраў журы, што галасуюць за найлепшую кнігу. Сёлета да вялікага журы далучыліся 100 літаратараў і літаратарак.

Канчатковыя вынікі з’явяцца 31 мая на сайце kniha.by. Пераможца атрымае прыз у памеры 1000 еўра ў эквіваленце па курсе Нацбанка. Прэмія прысуджаецца адной найлепшай кнізе, выдадзенай у 2017 годзе ў жанрах мастацкая проза, паэзія, эсэістыка, нон-фікшн.

Кнігі, якія згадваліся часцей:

Валянціна Аксак. Завінены рай
Міхал Анемпадыстаў. Колер Беларусі
Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам
Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы
Антон Францішак Брыль. Цмачанка
Вальжына Морт. Эпідэмія ружаў
Ганна Севярынец. Дзень святога Патрыка
Павел Севярынец. Беларусалім. Золак
Анка Упала. На заснежаны востраў

Прэмія “Кніга году” была заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе. Папярэднія пераможцы: Альгерд Бахарэвіч з кнігай “Дзеці Аліндаркі”, Антон Рудак з кнігай “Верхні горад”, Вольга Гапеева з кнігай “Сумны суп” і Людміла Рублеўская з кнігай “Авантуры студыёзуса Вырвіча” (у 2015 годзе прэмія ўручалася ў трох намінацыях: “Проза”, “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура”), Андрэй Хадановіч з кнігай “Нататкі таткі”, летась — Наста Кудасава з кнігай "Маё невымаўля".


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць