Літаратурны музей запрашае на імпрэзу да Дня закаханых

У паэзіі Багдановіча не заўсёды зразумееш: жанчыны ў яго вершах – гэта ідэальны вобраз, мроя ці рэальны чалавек. Вераніка – толькі імя? Ганна – муза паэта? Гісторыі кахання заўсёды былі няпростымі, гісторыі яго сям’і – складаныя ня менш.

На імпрэзе вы даведаецеся пра жанчын, з якімі звязаў лёс Максіма Багдановіча, таямніцы асабістага жыцця паэта і яго сям’і.

Працягне рамантычную ноту інды-фолк гурт “Няміга”. “Музыка павінна несці любоў”, — даводзяць яны і даказваюць гэта сваёй творчасцю. Старыя і новыя песні ў акустычным гучанні будуць цудоўным падарункам для кожнага!

Чакаем вас 13 лютага.
Пачатак тэматычнай экскурсіі – 18:30.
Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел у экскурсіі па папярэднім запісе альбо па тэлефоне: (8 017) 334-42-69.
Пачатак музычнай часткі – 19:30.
Уваход вольны.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а – Траецкае прадмесце).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: