Літаратурны музей запрашае на прэзентацыю зборніка кароткай прозы «12»

26 студзеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя зборніка кароткай прозы «12».
У электронным зборніку прадстаўлены дэбютныя тэксты дванаццаці ўдзельнікаў Майстэрні крэатыўнага пісьма Віктара Марціновіча і Ксеніі Шталенковай. Падчас імпрэзы Віктар Марціновіч і Ксенія Шталенкова
падзеляцца, як ладзілася Майстэрня, а аўтары прачытаюць свае тэксты і распавядуць пра сябе.

Пра зборнік і Майстэрню: 1–12 ліпеня 2019 года ў межах ІІІ Летняй школы ЕГУ прайшла Майстэрня крэатыўнага пісьма пад кіраўніцтвам Віктара Марціновіча і Ксеніі Шталенковай. За гэты час аўтары выкарыстоўвалі разнастайныя тэхнікі пісьма, удзельнічалі ў пленэрах і абмяркоўвалі ўласныя тэксты ў момант іх нараджэння ў асяроддзі аднадумцаў. Вынікам гэтай працы стаўся зборнік «12», у якім апублікаваныя найлепшыя тэксты, створаныя падчас школы.

Сярод аўтараў зборніка: Максім Ярмоленка, Ганна Гаўрылькова, Ганна Савіцкая, Ігар Караткоў, Ілайджа Лямперт, Кацярына Максімава, Ліяна Каханоўская, Любоў Мыцкіх, Марыя Сцёпкіна, Наталля Жукоўская, Яніна Равяка, Кацярына Ярковіч. Су-аўтарам зборніка сталася і яго дызайнерка Вераніка Калдаева. Зборнік распачынае прадмова Віктара Марціновіча.

Пачатак мерапрыемства а 16-й у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М. Багдановіча, 7А).
Уваход вольны. Тэлефон для даведак: 8 017 334 42 69.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: