Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выставу Алеся Квяткоўскага “Пагоня на Грунвальд”

15 кастрычніка 2015 года а 17-ай гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча 7а) запрашае на адкрыццё мастацкай выставы Алеся Квяткоўскага “Пагоня на Грунвальд”, прымеркаванай да 75-годдзя з дня нараджэння гісторыка і пісьменніка Кастуся Тарасава.

 



Кастусь Тарасаў пісаў: “Гісторыя адлічваецца ў адваротным кірунку — бо пачатак яе заўжды сённяшні дзень. Заўтра ён стане гісторыяй”.

Выстава не стваралася наўмысна да юбілею Кастуся Тарасава. Яна пісалася пад уражаннем ад аповесці “Пагоня на Грунвальд”, мастак імкнуўся выявіць вобразы і роздумы, якія выклікаў твор. Гэтыя мастацкія працы толькі частка, эпізод, некалькі кадраў магчымага аб’ёмнага праекту пад назвай “Пагоня на Грунвальд”.

Як кажа Алесь Квяткоўскі, ён не мог не звярнуцца да вобраза пісьменніка, старэйшага сябра і настаўніка з іранічным позіркам і сур’ёзнай усмешкай. Чаму мастак убачыў асобу Кастуся Тарасава праз прызму “Пагоні на Грунвальд”? Таму што гэта Мяжа, гэта Рубікон у нашай гісторыі, у нашым характары, гэта знак нашай існасці.

Так пачалася напружаная праца мастака над стварэннем галерэі сучаснікаў, блізкіх яму па творчасці і па духу людзей, якія сваімі дзеямі ідуць на Грунвальд, на духоўны Грунвальд, каб захаваць мову, каб зберагчы Радзіму!

 

 

Алесь Квяткоўскі — сябар Саюза мастакоў Беларусі, старшы выкладчык архітэктурнага факультэта БНТУ.

https://www.facebook.com/people/Алесь-Квяткоўскі

тэл. для даведак: 334-07-61

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: