Літва ўзнагародзіла Алеся Разанава ордэнам з «Пагоняй»

Такую ўзнагароду паэт атрымаў ад лiтоўскага Міністэрства замежных спраў за пераклады з літоўскай мовы на беларускую.
Алесь Разанаў (злева) разам з Алесем Бяляцкім

Алесь Разанаў (злева) разам з Алесем Бяляцкім




Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 7 ліпеня, падчас святкаваньня Дня каранацыi Мiндоўга ў амбасадзе Літвы ў Мінску.

Атрымаўшы ордэн, Алесь Разанаў выступіў перад амбасадарам Эвалдасам Ігнатавічусам на літоўскай мове.

Алесь Разанаў — беларускі пісьменнік, перакладчык з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскай, чэшскай, ангельскай моў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!