«Ляпісы» прэзентавалі беларускамоўны кліп «Месяц»

Рок-гурт «Ляпіс Трубяцкой» выпусціў у свет кліп на песню «Месяц». Гэта адна з двух новых песняў, якія маюць ўвайсці ў цалкам беларускамоўны зборнік гурту. Выхад зборніка пад назвай «Грай» запланаваны на канец кастрычніка, а 30-га лістапада мае адбыцца яго прэзентацыя на канцэрце гурту ў Вільні.



Лідар гурту "Ляпіс Трубяцкой" Сяргей Міхалок на канцэрце ў Празе


Гурт "Ляпіс Трубяцкой" прэзентаваў кліп на новую беларускамоўную песню "Месяц". Кампазіцыя ўвойдзе ў альбом "Грай", прэзентацыя якога адбудзецца 30 лістапада на вялікім сольным канцэрце ў Вільні.

"Месяц" — гэта чарговая праца ўкраінскага кліпмэйкера Аляксандра Сцекаленкі, які шчыльна супрацоўнічае з "Ляпісамі" з 2011 года. Відэа здымалася ў жніўні 2013-га ў лесе пад Кіевам і, па словах лідэра "Ляпісаў" Сяргея Міхалка, стала алюзіяй да ўсходнееўрапейскіх казак і фільмаў яго любімых рэжысёраў.

"Было вельмі цікава апынуцца ў свеце, чымсьці падобным на фільмы Тэры Гіліама або Ціма Бертана, — распавядае Міхалок. — Мы ж самі вельмі любім казкі, фантастыку, цмокаў, пачвараў, таму з радасцю будзем назіраць за тым, што адбываецца у гэтым кліпе".

Песня "Месяц" стане адным з двух новых трэкаў, якія ўвойдуць у першы беларускамоўны альбом гурта "Грай". Яго лічбавы рэліз запланаваны на канец кастрычніка, а напярэдадні канцэрта-прэзентацыі ў Вільні "Грай" выйдзе на CD, вініле і фірмовым mp3-плэеры Lyapis Crew. Саму песню ўжо можна купіць на iTunes.

У Беларусі прадаюцца два віды квіткоў на канцэрт "Грай". Квіткі забяспечаныя бясплатнымі візамі можна набыць толькі ў мінскім офісе агенцтва "Шаблі". Даведкі: +375 33 655 55 96, +375 29 655 55 96, +375 17 280 15 10.


Паводле euroradio.fm/www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: