Лявон Вольскі, Андрэй Макарэвіч, Юрый Шаўчук прачытаюць услых раман беларускага пісьменніка

Андрэй Макарэвіч, Андрэй Такінданг, Леанід Парфёнаў, Naviband, Лявон Вольскі, Дзіма Нарышкін, Вера Палазкова, Кацярына Раецкая, Дзяніс Дудзінскі, Уладзімір Шчэрбань, Юрый Шаўчук і многія іншыя акторы, музыкі, журналісты і пісьменнікі ўслых прачытаюць кнігу беларускага пісьменніка Аляксандра Філіпенкі "Былы сын" у рамках літаратурнага YouTube-праекта "Салідарныя чытанні".


"Прывітанне, сёння мне 36. Пятнаццаць гадоў таму, адчуўшы сябе былым сынам, я пакінуў родны горад і адправіўся ў падарожжа, якое, спадзяюся, аднойчы скончыцца ў Мінску. Прамежкавым вынікам гэтага шляху стаў мой першы раман "Былы сын", а вынікам працы апошняга месяца — вось гэта відэа", — распавёў Філіпенка ў апісанні да трэйлера праекта.

Праект стартуе 19 ліпеня. З гэтай даты па 2 жніўня 30 вядомых людзей з Беларусі, Расіі і Украіны будуць штодня чытаць па 2 два ўрыўка з рамана.

Саша Філіпенка — беларускі празаік. Аўтар раманаў "Чырвоны Крыж", "Цкаванне","Былы сын", "Задумы","Вяртанне ў Астрог". Кнігі перакладзены на французскую, нямецкую, чэшскую, венгерскую, польскую, італьянскую, англійскую, харвацкую, галандскую, іспанскую і японскую мовы.

Паводле interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: