Лявон Вольскі асабіста распісаў афішу свайго сольнага канцэрта

21 верасня ў мінскім Prime Hall адбудзецца першы з 2010 года сольны канцэрт Лявона Вольскага. Будзе згуляная праграма «Белая яблыня грому», у якую ўвойдуць кампазіцыі з аднайменнага альбома і ўсе хіты.
14 верасня, за тыдзень да канцэрту, Вольскі распісаў афішную тумбу ў парку Горкага, сімвалічна запрасіўшы на канцэрт усіх сваіх прыхільнікаў. Тых, хто даўно не бачыў Вольскага, чакае сюрпрыз — у Лявона абсалютна новая прычоска.


Паводле naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: