На той жа пляцоўцы 9 лютага музыкі выканалі звыш 27 песень, і ўпершыню ў Мінску цалкам прагучала частка «Лес» з новага альбому «Псіхасаматыка».
Лявона Вольскага можна чымсьці параўнаць з сэрам Полам Маккартні, бо квіткі на выступы брытанца, як і на канцэрты Вольскага, разлятаюцца літаральна за паўгадзіны. Падчас канцэрту Лявон паставіў сябе на месца легендарнага музыкі «The Beatles» і жартаўліва прапанаваў наступным разам выступаць 5-6 гадзін.