Лявон Вольскі прадставіць новы альбом «Псіхасаматыка» ў Вільні

3 снежня ў абноўленым клубе LOFTAS адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Лявона Вольскага, які атрымаў назву «Псіхасаматыка». Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы для наведвання канцэрта.


«Псіхасаматыка» — першы новы альбом Лявона Вольскага пасля смерці жонкі і мэнэджэркі Ганны Вольскай у сакавіку 2016 года. Грошы на запіс дыска збіраліся праз краўдфандынг. Над новым альбомам працаваў «нарвежскі дрым-цім» на чале з саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам. Ён жа адказваў за папярэдні лонгплэй «Грамадазнаўства» (2014) — па шматлікіх водгуках адзін з найлепшых у насычанай дыскаграфіі Лявона Вольскага.

— Праект будзе збудаваны па нетыповай для паўнафарматнікаў формуле: 8 гучных драйвовых песень і 8 лірычных. Такую ідэю запрапанаваў Снорэ і нам з Анечкай яна падалася трохі дзіўнай, але цікавай. Таму мы пагадзіліся. Тым больш, што папярэдні досвед супрацы атрымаўся вельмі паспяховым, – распавёў Лявон Вольскі.

У межах 2-гадзіннай канцэртнай прэзентацыі цалкам прагучыць новы альбом «Псіхасаматыка», песні з папярэдняга дыска «Грамадазнаўства» (2014), а таксама лепшыя кампазіцыі папярэдніх гуртоў і праектаў аўтарства Лявона Вольскага.

Разам з Лявонам на сцэну выйдуць Снорэ Бергеруд (гітара) і Сіндрэ Скэйе (бубны) , якія запісвалі два апошніх альбома, а таксама гітарыст Бьёрн Холмслэнд і бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч. За візуальны шэраг будзе адказваць Мацей Сабураў, які рабіў гэтую працу для прэзентацыі «Грамадазнаўства» і здымаў кліп на песню «А хто там ідзе?».

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 2 да 4 снежня ўключна выдаецца грамадзянам Беларусі на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Падаць дакументы на бясплатную візу трэба да 24 лістапада ўключна ў амбасадзе Літоўскай рэспублікі ў Мінску (бясплатна) ці візавых цэнтрах па месцы жыхарства (8 гарадоў Беларусі, паслуга каштуе 20 еўра). Парадак разгляду візавых хадатайніцтваў спрошчаны, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрабуюцца. Рэкамендуем рэгістравацца на падачу дакументаў ДА набыцця квіткоў. Пакрокавая інструкцыя.

Продаж квіткоў без камісіі: офіс ЧУП «Пламбір ТВ», г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная 11а, каб.32.

Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by (), а таксама ў салонах «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Адрас пляцоўкі: Вільня, вул. Svitrigailos, 29.

Пачатак мерапрыемства: уваход з 19.00, пачатак з 20.00 (час літоўскі).

Інфалінія ў Беларусі: (025) 526 84 14, (025) 754 92 35, (029) 622 57 20.


Паводле generation.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: