Лявон Вольскі прэзентаваў свой новы альбом «Гравітацыя»

Новы альбом Лявона Вольскага чакалі даўно. Ён лагічна сканчае трылогію кружэлак «Грамадазнаўства» (2014 г.) ды «Псіхасаматыка» (2016 г.).

Лявон Вольскі:

«У гэты дзень хачу найперш падзякаваць усім, хто падтрымаў краўдфандынг – для мяне гэта неацэнна. Канцэпцыя альбома – гісторыя чалавечага жыцьця, ад нараджэньня і да скону, з прывязкай да пэўнай тэрыторыі. Спачатку юнацкі максымалізм, мары, летуценьні, першае каханьне, за імі пераход у дарослы час, калі шмат што ня спраўдзілася ды яшчэ сыстэма ўрываецца ў тваё жыцьцё і бязбожна яго рэдагуе. А пасьля ўжо сталасьць, калі сыходзяць сябры і людзі вакол і трэба падводзіць вынікі. Шмат у чым невясёлыя».

Альбом дасяжны і ў iTunes.

Фундатары праекта хутка атрымаюць спасылкі на спампоўку і (трохі пазьней) дыскі, іншыя лоты.

Сустрэча для фундатараў з акустычным канцэртам (трэба было замовіць адпаведны лот) адбудзецца ўжо на гэтых выходных, паведамляюць арганізатары. Таму глядзіце e-mail ці звязвайцеся з намі!

Урачыстая прэзентацыя новага альбома пройдзе 2 сакавіка ў клубе Prime Hall.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!