
Канцэрт складаўся
з дзвюх частак. Першая, па словах музыкі, больш вясёлая і пазітыўная, у другой прагучалі
пераважна лірычныя і кранальныя песні. А распачаўся вечар песнямі з «Народнага
альбому», рэпрэзентацыя якога неўзабаве пройдзе ў Мінску.






Другая
палова канцэрта пачалася з песні «Крамбамбулі» «Марскі чалавек». Ну а пасля
былі песні з альбому «Грамадазнаўства»: «Чужы», «Маё каханне», «Ламай сцэнар».



Пасля іх
Вольскі сыграў кампазіцыі са сваёй апошняй кружэлкі «Псіхасаматыка». Музыка
прадстаў некалькі вельмі кранальных кампазіцый: «Чорны квадрат», «Чалавек
ніхто», «На вайне», «Мне трэба ісці».






Лявон Вольскі распавёў пра намер сыграць неўзабаве канцэрт з Алесем Францішкам Мышкевічам і прадставіць мінскай публіцы яшчэ больш кампазіцый з «Псіхасаматыкі».

