
Гэта будзе ня проста канцэрт, а добрая цёплая сяброўская сустрэча, абяцаюць яго арганізатары. «Мы адмыслова папрасілі Лявона ўзгадаць цікавыя і чароўныя гісторыі, якія адбываліся з ім у калядны і навагодні час. Таму, сябры, ад выступу можна чакаць прыемных нечаканасцяў, шчырых аповедаў і абавязкова — улюбёных спеваў. Падчас канцэрту Лявон абяцае распавесьці сакрэт. Які? Прыходзьце і даведвайцеся».
Клiчце родных ды сяброў, прыходзьце з дзецьмi! Цуды здараюцца.