«Легенда Грунвальду» — фільм да гадавіны Грунвальдзкай бітвы (поўнае відэа)

15 ліпеня — гадавіна бітвы пад Грунвальдам. Грунвальд — гэта адна з найвялікшых бітваў сярэднявечнай Еўропы. Яна абрастала легендамі амаль з самага пачатку, але ўсе прызнавалі яе ўплыў на лёс Еўропы.

 



Ян Матэйка. Бітва пад Грунвальдам


Ваенныя ды палітычныя вынікі гэтай бітвы выкарыстоўвалі ўсе бакі, якія ўдзельнічалі ў той вайне. Да сённяшняга працягваецца спрэчка, хто насамрэч камандаваў аб’яднанымі войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, як і дзе загінуў Вялікі магістар, наколькі вялікімі былі арміі.



Фільм паказвае, як цягам стагоддзяў легенда Грунвальду выкарыстоўвалася для партыкулярных палітычных мэтаў. Расповед вядуць польскія гісторыкі Генрык Самсановіч і Роман Тромба, а таксама гісторыкі з Нямеччыны і Літвы.


З беларускага боку ў фільме ўдзельнічае Генадзь Сагановіч.

 

 

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: