Любанскі спеўны сход праспявае бяседныя песні

6 красавіка ў мінскай Арт-прасторы «Верх» на «Любанскім спеўным сходзе» спяваем разам бяседныя песні!

Госці спеўнага сходу — аўтэнтычны фальклорны гурт "Павалякі" (в. Обчын, Любанскі раён). Яго творчасць уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

На “Любанскім спеўным сходзе”можна будзе сустрэцца і паспяваць разам з сапраўднымі носьбітамі традыцыі. Дарэчы, “павалякам” жартоўна называюць чалавека сталага веку, але яшчэ досыць моцнага.

У 2015 годзе гурт “Павалякі” адзначыў свой 40-гадовы юбілей. З самай першай рэпетыцыі ў калектыве — Вольга Дастанка. Маці перадала ёй сапраўдны песенны скарб. Яе голас гучыць нібы аксаміт даўніны. Обчынскіх “Павалякаў” абавязкова трэба чуць і бачыць.

Вядучы “Любанскага спеўнага сходу” — Сяргей Выскварка, выбітны этнахарэограф, даследчык традыцыйнай народнай культуры Любаншчыны. На “Любанскім спеўным сходзе” наведвальнікаў чакаюць дыхальныя распеўкі ад Дар’і Зуевай, знаёмства з гуртом “Павалякі” і міні-канцэрт, развучванне песень з рэпертуару гурта і сумесныя спевы.

Запрашаем 6 красавіка (чацвер) у Арт-прастору “Верх”.

Адрас: Мінск, вул. Куйбышава, 22, 6-ты паверх, канферэнц-зала.

Уваход вольны!

 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!