Маладыя кампазітары агучылі Багдановіча

У Маладзечна ў Дзяржаўным музычным калежды імя М.Кл. Агінскага 27 красавіка адбыўся канцэрт сімфанічнай музыкі, прысвечаны памяці Максіма Багдановіча.

Канцэрт быў зладжаны ў межах Другога міжнароднага Форум маладых кампазітараў краін СНД, які 26−29 красавіка праходзіць у Маладзечна. Ён працягвае Першы міжнародны Форум-семінар — сумесны адукацыйны праект творчых аб’яднанняў Беларусі і Расіі — што ў снежні мінулага года таксама праходзіў у Маладзечна. На працягу двух тыдняў студэнты і выпускнікі кансерваторый бралі ўдзел у лекцыях і майстар-класах выбітных кампазітараў і выканаўцаў.

Галоўнага «фішка» праекта — «творчыя майстэрні», якія давалі семінарыстам магчымасць атрымаць бясцэнны досвед працы з сімфанічным аркестрам, пачуць фрагменты сваёй музыкі адразу ж пасля напісання.

Абодва Форумы невыпадкова прысвечаныя творчасці Максіма Багдановіча: у мінулым годзе культурны свет адзначаў 125-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, а ў бягучым — ушаноўвае 100-годдзе яго памяці. Паэтычныя тэксты Багдановіча, перакладзеныя на два дзясяткі моваў свету, неаднойчы «перакладаліся» і на мову музыкі. Сярод найбольш вядомых твораў — песня «Вераніка», раманс «Зорка Венера», опера «Зорка Венера», песня «Пагоня».

Семінарысты падышлі да справы сур’ёзна и натхнёна. У гэтым ім дапамагло не толькі вывучэнне паэтычнай спадчыны паэта, а таксама прадугледжанае праграмай форума наведванне музеяў Багдановіча ў Ракуцёўшчыне і помніка паэта ў Мінску.

«Сімфанічаная музыка на вершы Максіма Багдановіча дазволіла па-новаму паглядзець на спадчыну беларускага класіка і прачытаць яе ў музычным увасабленні. Форум паспрыяў цікавасці кампазітараў па-за межамі Беларусі да творчасці Багдановіча», — адзначыў кіраўнік праекта, сакратар Саюза кампазітараў Расіі Яраслаў Судзілоўскі.

«Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы», «Возера», «Разгарайся хутчэй, мой агонь міх імглы», «Зімой» — сімфанічныя і вакальна-сімфанічныя творы на гэтыя і іншыя вершы сталі плёнам працы таленавітай моладзі. Яны і прагучалі 27 красавіка на выніковым канцэрце Другога форума. Творы выканаў сімфанічны аркестр каледжа пад кіраўніцтвам дырэктара Рыгора Сарока.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: