«Маленькага прынца» па-беларуску НЕ будуць прадаваць у Маскве

«Новы час» пісаў пра прэзентацыю 4 снежня ў зале Цэнтральнай гарадской бібліятэкі Брэста кнігі «Маленькі прынц» у перакладзе Ніны Мацяш, якую выдала выдавецтва «Папуры». На вялікі жаль, у матэрыяле аказалася некалькі памылак і недакладнасцяў.


Выдавецтва «Папуры» не мае дачынення да гэтай прэзентацыі. Прэзентацыю зладзіла Марыя Новік, дацэнт і мовазнаўца, якая (сярод іншых) рыхтавала кнігу да друку. Таму выдавецтва не прывозіла кнігі на гэтую прэзентацыю і не магло іх там прадаваць.

Адпаведна, прычына таго, што на прэзентацыі ў Берасці было немагчыма набыць выданне — зусім не візіт на кніжную выставу-кірмаш у сталіцу Расійскай Федэрацыі.

У Беларусі купіць «Маленькага прынца» можна — у кнігарнях і на сайце «OZ.by» яна яшчэ павінна быць. Дарэчы, гэта добры калядны падарунак!

«Новы час» выбачаецца перад выдавецтвам «Папуры» за недакладнасці і памылкі, якія ўтрымліваў матэрыял. Мы зычым выдавецтву поспехаў у працы (асабліва над серыяй «Мая беларуская кніга») і запэўніваем, што ў далейшым будзем больш уважліва ставіцца да інфармацыі, якую падаюць нашыя аўтары.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: