Малюнкі беларускай палітзняволенай прадставяць на выставе ў Гамбургу

Малюнкі беларускай палітзняволенай Стасі Міронцавай прадставяць на выставе ў Гамбургу. Сама яна ўжо год знаходзіцца ў калоніі па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, але працягвае маляваць, і высылае свае малюнкі ў лістах. Так яны і патрапілі на выставу.


Праект, прысвечаны беларускай пратэстнай творчасці, арганізавала ў Цэнтры мастацтваў Kunstverein Hamburger Bahnhof у Гамбургу беларуская мастачка Крысціна Савуціна, якая цяпер жыве ў гэтым горадзе, паведамляе REFORM.by са спасылкай на By_culture.

Экспазіцыя будзе працаваць да 10 кастрычніка.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: