«Малюнкі з турмы»: прэзентацыя новага праекта мастака Пушкіна

Мастацкі альбом і выстава Алеся Пушкіна «МАЛЮНКІ З ТУРМЫ» — вынік адміністрацыйных арыштаў мастака за перформансы, праведзеныя ў Смаргоні і Мінску на знак ушанавання расстралянага кіраўніка антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага.



На адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" у Мінску адчыняецца не зусім звычайная выстава мастака Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”. Яна складаецца з твораў, якія мастак маляваў за кратамі падчас арыштаў за перфомансы ў 2012 годзе ў Смаргоні і Мінску ў абарону свабоды выказвання.

На выставе таксама будзе прэзентаваная ўнікальная кніга-альбом малюнкаў Алеся Пушкіна, якая выйшла ў серыі “Беларуская турэмная літаратура”.

“Мастацкая выстава Алеся Пушкіна і турэмны альбом малюнкаў з’яўляюцца надзвычай важным этапам барацьбы за свабоду і правы чалавека мастацкімі сродкамі", — кажа Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна".

Мастацкі альбом і выстава Алеся Пушкіна "МАЛЮНКІ З ТУРМЫ” — вынік адміністрацыйных арыштаў мастака за перформансы, праведзеныя ў Смаргоні і Мінску на знак ушанавання расстралянага кіраўніка антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага.


“Вось сустрэнемся цяпер, праз колькі год на выставе і будзем атрымліваць асалоду ад размоваў пра Мастацтва, Свабоду, Творчасць, захаванне чалавечнасці і гумару ў наш складаны час”, — гаворыць Алесь Пушкін.

Выстава арганізаваная Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і Цэнтрам даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Калі? 12 лістапада, аўторак, пачатак у 18.00,

Дзе? адукацыйная прастора Тэрыторыя правоў, вул. Ложынская 16, памяшканне 404. Ст. метро “Уручча”.

Як знайсці тэрыторыю правоў? Відэагід тут.

Уваход вольны!

spring96.org




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: