ХХIII Міжнародныя Шагалаўскія чытанні, якія пройдуць у Віцебску 15–16 чэрвеня, абяцаюць прыхільнікам мастака шмат адкрыццяў і нечаканасцяў.
Як расказала дырэктар Арт-цэнтра Марка Шагала Людміла Хмяльніцкая, у рамках чытанняў пройдуць дзве міні-выставы. Адна з іх — выстава кніг, падораных музею віцебскім паэтам Давыдам Сімановічам і даследнікам, мастацтвазнаўцам з Масквы Наталляй Сямёнавай. Другая экспазіцыя ўяўляе сабою партрэты Шагала, намаляваныя князем Аляксеем Абаленскім. Князь Абаленскі некалькі гадоў працаваў з Маркам Шагалам, займаўся архівамі мастака і часам рабіў замалёўкі з натуры. Унікальныя партрэты ўжо прывезены ў Віцебск, супрацоўнікі музея займаюцца афармленнем экспазіцыі.
Яшчэ адну сенсацыю прывязе ў Віцебск Вольга Левін, спадчынніца сям'і Гольбергаў, якая дапамагала маладому Марку Шагалу, калі ён прыехаў у Пецярбург. Вольга Левін даследавала архівы сям'і і прыйшла да высновы, што ў жыцці Марка Шагала было дзве Бэлы, і першым каханнем яго была Бэла Гермонт, прадстаўніца сям'і Гольбергаў. Даследніца лічыць, што каханне да Бэлы Гермонт Марк Шагал пранёс праз усё жыццё. Пра гэту гісторыю кахання яна плануе расказаць у Віцебску ў дакладзе «Дзве Бэлы — два лёсы».
kp.by
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
27-01-2021
Азбука паліталогіі. Чаму дыялогу не было, няма і не будзе
26-01-2021
Маршы, дазоры, сакрэтныя чаты. Як масавыя пратэсты ў Беларусі ў зімовы перыяд сышлі ў падполле
«Я пісала крывёю на сценах аўтазака простыя словы: народ, свет, гонар, сумленне, Бог»
«Я іду праз Вострую браму не як госць, а як бежанец»
Сям'я збіралася на лецішча, а трапіла за краты
Жонка Судаленкі: Ён нас адтуль спрабуе падбадзёрваць
Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
МУС паведаміла пра затрыманне Максіма Вінярскага
Бацька зніклага амаль тры тыдні таму 16-гадовага хлопца з Кобрына: «Пошукі ўжо не даюць вынікі»
«Калідор дубінак»: шлях беларускіх уладаў. Апублікаваны новы даклад праваабаронцаў пра катаванні ў Беларусі