Мастацтва сваімі рукамі. Галерэя «Універсітэт культуры» запрашае

Майстар-клас па стварэнню мастацкага вобраза з гліны метадам ручной лепкі «Музыкі граюць, граюць...» адбудзецца 20 кастрычніка ў галерэе «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі). А 17-й гадзіне.

Правядзе майста-клас у экспазіцыйнай прасторы арт-праекта “Прыгажосць і Суладдзе” дацэнт кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Тамара Васюк.

Перад гасцямі галерэі і творчай моладдзю будзе прадэманстраваны эксклюзіўны працэс стварэння вобразаў музыкаў у глінянай дробнай пластыцы — дудара з ляпной тэкстыльнай фактурай і скрыпача з музычным інструментам у камбінаванай тэхніцы.

Падчас майстар-класа таксама адбудзецца аглядная экскурсія па выставе “Прыгажосць і Суладдзе”, на якой аўтар пазнаёміць з гісторыяй кафедры, стварэннем праекта “Настаўнікі і вучні”.

 Па інфармацыі мастацкай галерэі "Універсітэт культуры"



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: