Маўчанне Яўгеніі Пфляўмбаўм альбо ці варта слухацца мужчын

30 красавіка ў 17:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею «Маўчанне Яўгеніі Пфляўмбаўм альбо Ці варта слухацца мужчын», якая праводзіцца ў рамках штомесячнага культурніцкага праекта «Амазонкі беларускай паэзіі». Вас чакае новае, незвычайнае знаёмства з асобай Яўгеніяй Пфляўмбаўм.

Гэта была ўнікальная паэтэса са сваім вострым арыгінальным бачаннем рэчаіснасці, якая ўмела ў вонкава простым убачым незвычайнае і дзівоснае.

У канцы 1920-х яна стала адной з аўтарак калектыўнага жаночага зборніка і з таго часу ажно да 1989 года не выдавала ўласных кніг.

Чаму маўчала паэтэса? Чаго баялася? Хто яе прасіў маўчаць альбо чыю волю яна выконвала? Чаму ў яе мужа, паэта Максіма Лужаніна, выходзілі адзін за адным зборнікі паэзіі, а спадарыня Яўгенія сціпла заставалася ў дабравольным цені яе чалавека?

Якая таямніца хаваецца ў яе маўчанні?

Пра гэта і не толькі ўбачыце і пачуеце, калі наведаеце нашу тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Маўчанне Яўгеніі Пфляўмбаўм альбо Ці варта слухацца мужчын”.

 

Аўтар і вядучы Васіль Дранько-Майсюк.

 

Уваход вольны!

 

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!