MensFest'15: Jinjer, TT-34, TerraKod і вяртанне конкурсу

Традыцыйны штогадовы фестываль MensFest пройдзе ў Берасці 24-25га кастрычніка. Сталі вядомыя першыя хэдлайнеры фестывалю, імі сталі ўкраінскія Jinjer, гамельчукі TT-34 і берасцейцы TerraKod. Цягам верасня арганізатары абвесцяць поўны лайн-ап фестывалю і расклад двухдзённага свята альтэрнатыўнай музыкі. У гэтым годзе на Фэст вяртаецца конкурсная частка, удзел у якой возьмуць 5 гуртоў.

 



Каментуе арганізатар Зміцер Назараў: “Фестываль мусіць развівацца, але не забывацца на ўласныя традыцыі, таму ў гэтым годзе склад проста забойны. Мы засяродзіліся на самых актуальных гуртах цяжкай сцэны  беларускай і украінскай. Мы будуем праграму так, каб субота і нядзеля былі раўнапраўнымі па складзе і наведнікі маглі атрымаць сапраўдны рокавы ўік-энд. Разынкай стане першы гіг у Беларусі украінцаў Jinjer, якія ўжо аб’ездзілі паў-Еўропы, але гэта не адзіная цікавостка, таму сачыце за навінамі”.

Культавая ўкраінская каманда Jinjer заграе на тэрыторыі Беларусі ўпершыню. Вядомая сваёй харызматычнай фронтвуман, каманда з’яўляецца адным з лідэраў цяжкай сцэны Ўкраіны. Пасля болей чым 60 канцэртаў па ўсёй Еўропе толькі ў 2015м годзе і цэлага шэрагу выступаў на буйнейшых украінскіх  і замежных фестывалях Jinjer выпраўлюяцца ў восеньскі тур у падтрымку новага ЕР. Новыя песні, абноўленая канцэртная праграма, а таксама прэзентацыя новага кліпа і першага афіцыйнага DVD.  

TT-34 выпускае ўвосень свой доўгачаканы другі альбом, матэрыял з якога стане асновай канцэртнай праграмы. Разам з добравядомымі хітамі, на якіх узрасло не адно пакаленне металхэдаў, прагучаць і цалкам новыя рэчы. Берасцейцы TerraKod вяртаюцца на MensFest, пераможцамі якога яны сталі ў 2011м годзе, з праграмай свежага альбома Paspality. Вакалісты гуртоў TT-34 і TerraKod  Любамір і Байсан калісьці гралі ў адным гурце  JazzLatex і ўпершыню з 2006га года сустрэнуцца на адной сцэне.

Набыць квіткі і далучыцца да суполак сустрэчы Ўкантакце і Facebook.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: